![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
Тар'я Турунен/
Tarja Turunen спявачка,голас- сапрана Жанры : пауэр-метал, сімфанічны метал,
опера
Тар'я Сойле Сусанна Турунен— былая вакалістка Nightwish. Тар'я з'яўляецца адной з самых вядомых спявачак у гэтым жанры не толькі ў Фінляндыі, але і ва ўсёй Еўропе. Моцны оперны (лірыка-драматычнае сапрана) голас Тарьі і незвычайная для метала манера выканання надавалі цяжкай музыцы Nightwish унікальнае гучанне. У канцы 2005 года спявачка пакінула групу і ў цяперашні час займаецца сольнай творчасцю. Біяграфія Тар'я займаецца музыкай з шасці гадоў. У васемнаццаць гадоў яна пераехала ў горад Куопіё для таго, каб займацца ў Акадэміі Сібеліуса. Яна стала ўдзельніцай групы Nightwish у 1996 годзе, калі яе аднакласнік Туомас Халапайнен запрасіў яе далучыцца да яго музычнаму праекту. У тым жа годзе Тар'я выступала на Савонлінскам оперным фэсце. Турунен выконвала сольныя партыі ў рок-балеце Evankeliumi (вядомым таксама як Evangelicum) з групай Waltari (en) у Фінскай Нацыянальнай оперы. Яна працягвала выступаць з Nightwish і прымала ўдзел у запісы альбомаў на працягу 2000 і 2001 гадоў, пасля чаго паступіла ў Музычны Ўніверсітэт у Карлсруэ ў Нямеччыне. У гэты час яна запісвала вакал для альбома Nightwish «Century Child», які выйшаў у 2002 годзе і альбома аргентынскай групы Beto Vazquez Infinity. У 2002 годзе Турунен выступала ў Паўднёвай Амерыцы з канцэртам «Noche Escandinava» (Скандынаўская Ноч). Пасля яго і працяглага сусветнага тура Nightwish у падтрымку альбома «Century Child», калі група ўзяла прадышку, Тар'я вярнулася ў Карлсруэ. Яна таксама абвянчалася з аргентынскім бізнэсмэнам Марсэла Кабулі у 2003 годзе. Фінскі прэзідэнт Тар'я Халонен і яе супруг запрасілі Турунен у прэзідэнцкі палац у Хельсінкі ў снежні 2003 года на імпрэзу Дня незалежнасці, на якім аглядальнікі фінскага тэлеканала YLE назвалі яе самой уражліва апранутай лэдзі. Пасля перапынку Тар'я вярнулася ў Nightwish для запісу новага альбома «Once» і ўдзела ў сусветным туры ў яго падтрымку ў 2004 і 2005 гадах. Таксама яна ўдзельнічала ў другім туры «Noche Escandinava» увесну 2004 . На каляды 2004 года выйшаў сінгл «Yhden Enkelin Unelma» (финск. «Мара аднаго анёла»), атрымалы «залаты» статут у Фінляндыі. Увесну 2005 яна ўдзельнічала ў дуэце «Leaving You for Me», з нямецкім выканаўцам Martin Kesici, таксама які выйшаў на відэа. 21 кастрычніка 2005 года, пасля завяршальнага канцэрту сусветнага тура, удзельнікі Nightwish паведамілі ёй у адчыненым лісце, што яна больш не з'яўляецца вакалісткай групы. Туомас паведаміў, што ў апошнія гады яна не прымала ўдзел ў творчасці групы, не ўдзельнічала ў рэпетыцыях і ігнаравала прыхільнікаў, зрываючы запланаваныя канцэрты. Тар'я адказала на гэта, апублікаваўшы зваротны ліст на сваім сайце на ангельскай і фінскай мовах. У снежні 2005 года яна дала некалькі калядных канцэртаў у Фінляндыі, Іспаніі і Румыніі. У 2006 годзе яна запісала калядны альбом пад назовам «Henka"ys Ikuisuudesta» (финск. «Дыханне З Нябёсаў») і вакал для дэбютнага альбома свайго брата Ціма Турунена, а таксама прыняла ўдзел у Саванлінском оперным фэсце. У 2007 годзе выйшаў першы сольны альбом Тарьі Турунен «My Winter Storm». Тар'я прыняла таксама ўдзел у запісы складанкі Nuclear Blast Allstars «Into The Light», выканаўшы разам з гітарыстам Віктарам Смольскім (Rage) песню In the Picture. 9 траўня 2008 года Тар'я адкрыла сусветнае турнэ ў падтрымку альбома «My Winter Storm» выступам на лейпцыгскім фэсце «Wave-Gotik-Treffen». Дыскаграфія * Angels Fall First (1997, Spinefarm) Сольныя праекты * Yhden Enkelin Unelma (2004)
|
|
Смотреть онлайн видеоклипы , Upcoming event calendar in El Salvador , ambien sleeping pill , Solar Panels